Работы к документальному фильму: «Лес», 8 серия сериала «Наша планета», 2019
Коденцова Ксения. 6 класс
Руководитель: Быкова Ольга Петровна
ШАНС
(Эссе на документальный фильм «Лес», 8 серия сериала «Наша планета»)
Документальный фильм «Наша планета», «Лес».
В этом фильме рассказывается о разных природных зонах и их исчезающих жителях. Например, тайга – она там была, и в фильме рассказывалось о сибирском тигре. О том, что на нашей планете осталось около 600 сибирских тигров. Что, из-за масштабного потепления леса умирают.
Так же в фильме рассказывается о вырубке леса. О том, что потепление настало из-за нас. В фильме было сказано, что леса лет так через 100-200 могут восстанавливаться, главное – их посадка.
Привели пример – Чернобыль. Спустя 10 лет после аварии город преобразился. Он зарос, появились снова животные. В городе стало жить больше животных, чем вокруг города.
В фильме также рассказывалось об экологии нашей планеты.
Лично я считаю, что стоит заботиться об экологии нашей планеты. Так как нужно заботиться о будущем нашей планеты, о следующих поколениях, которые будут жить на ней. Ведь это наша планета, из-за потепления мы можем её лишиться и умереть.
Год назад я участвовала в конкурсе для юных биологов, в садово-парковом техникуме. Сначала мы собрались в Большом зале и час-полтора слушали об этом конкурсе и студентах, учащихся там. Затем мы разделились на команды и пошли по разным залам, там нам рассказывали о растениях в Ботаническом саду техникума, о его истории. Так мы проходили по залам 2-3 часа, а затем нам начали задавать вопросы, по тому, что мы услышали ранее. Наша команда была одной из самых младших и мы заняли 3 место. Этот конкурс очень сильно повлиял на меня и заставил задуматься о ботанике и экологии.
Так же есть разные специальные службы, которые следят за лесом. Есть лесники. Ну, и, конечно, заповедники. Заповедники – это огороженное место, в котором нельзя охотиться и находиться просто так. В заповедниках живут животные, которые скоро исчезнут. Так что у природы есть шанс.
Ярошкіна Ульяна, 8 клас
Кіраўнік: Паўлава Юлія Сяргееўна
ПРЫРОДА – НАШ ДОМ?!
(эсэ на навукова-папулярны фільм “Наша планета. 8 серыя. Лясы”)
Лес – неспазнаная намі цывілізацыя,
якая існуе паралельна з чалавечай.
Янка Сіпакоў
З першых імгненняў жыцця чалавек праяўляе непадробную цікавасць да ўсяго, што яго акружае. Крок за крокам, ад простага да больш складанага ідзе спазнанне дзіўнага свету прыроды, які палоніць сваёй прыгажосцю, зачароўвае таямніцамі. Уся прырода і самая маленькая яе частка: расліны і дрэвы, жывёлы і птушкі, палі, лясы і лугі – усё гэта належыць чалавеку. Чалавек, як кажуць, з'яўляецца гаспадаром прыроды. Але калі мы гаспадары, то павінны быць і абаронцамі. Нездарма беларускі пісьменнік Юрась Свірка слушна заўважыў: “3aбыўшыcя нa cтpax i нeдaвep, пpыpoдa дaвяpae чaлaвeкy!”
У навукова-папулярным фільме Джэфа Уілсана “Наша планета. Лясы” чырвонай стужкай прасочваецца ідэя, што цуды прыроды, якія яшчэ захаваліся, трэба зберагчы дзеля росквіту чалавека і прыроды, дзеля будучыні. Фільм падзяляецца на некалькі частак, у кожнай з якіх апісваецца канкрэтны лес з яго асаблівасцямі і хараством. Лес – гэта заўсёды асобны свет, свет загадак і цудаў, неспазнаная істота, якая для чалавека кожны раз адкрываецца па-новаму. Для большасці з нас лясы – змрочныя і загадкавыя месцы. Яны фарміруюць клімат і асяроддзе для мноства ўнікальных відаў, у іх ёсць здольнасць аднаўляцца.
Паўночныя лясы Расіі. Там ціха, пуста, быццам нерухома, і, нягледзячы на гэта, там жыве рэдкая жывёла – амурскі тыгр. Тыгры вельмі статныя, свабодалюбівыя, ганарлівыя, іх засталося менш за 600 асобін. Тыгры нагадалі мне самую даўнюю жывёліну, якая абітае на маёй радзіме ў Белавежскай пушчы – зубра. Ён сучаснік маманта, і захаваўся, дажыў да нашых дзён толькі дзякуючы лесу і чалавеку. Як пішуць знаўцы: “Пушча захавалася таму, што ў ёй жылі зубры, а зубры захаваліся таму, што была пушча[1]”. Думаю, па той жа прычыне, дзякуючы і лесу, і чалавеку яшчэ захаваліся і амурскія тыгры. З іншага боку, існуюць фактары, якія пагражаюць выжыванню як амурскага тыгра, так і беларускага зубра – спустошанне кармавой базы і браканьерства. Браканьеры не шкадуюць лес і яго насельнікаў, яны, на жаль, робяць усё магчымае, каб знішчыць жывёл, якія ўвесь час знаходзяцца ў небяспецы.
Пераносімся ў таёжныя лясы, якія адыгрываюць вельмі важную ролю ў барацьбе са змяненнем клімату. Але ў такіх нізкіх тэмпературных рэжымах нямногія птушкі і жывёлы здольны выжыць. Выхад адзін – шукаць ежу ў рэках. Восенню ласосі плывуць да родавых месцаў нерасту. Іх шлях з мора ў лясы – найвялікшае перамяшчэнне спажыўных элементаў з аднаго асяроддзя ў іншае. А рыба – ежа для драпежнікаў, і месцы нерасту ласося вядомы кожнаму з іх. Зімой, калі рэкі замярзаюць і ежы становіцца недастаткова, ідзе кровапралітная барацьба за выжыванне, галодныя гульні. Гэта канкурэнцыя, у якой перамагае мацнейшы.
Пасля суровых маразоў і холаду кадры фільма пераносяць нас на поўдзень, дзе стаіць апошні секвойны лес. Спакой, цішыня і прыгажосць малюнкаў прыроды зачароўвае, шчэбет птушак прымушае задумацца, буйства красак і колераў радуе вока. Умовы гэтых лясоў менш суровыя, але нават пры такім клімаце жывёлам прыходзіцца выжываць. Канкурэнцыя існуе і тут. Пастаянныя сутычкі і ёсць прынцып выжывання ў дзікай прыродзе.
Пад канец лета ў такіх лясах сонца няшчадна пячэ, лес станавіцца сухім, як галлё. І зноў хочацца правесці паралель з маёй роднай сінявокай краінай, бо агонь з’яўляецца ворагам любога лесу. Па дадзеных Міністэрства надзвычайных сітуацый Беларусі, з пачатку гэтага года ў нашай краіне ўжо зарэгістравана 147 лясных пажараў. Калі па лесе шугае полымя, сэрца абліваецца крывёю. Бязлітасны агонь ахутвае кожнае дрэва, вецер дапамагае агню, ён разносіць яго. Стыхіі ветру і агню ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, знішчаючы ўсё прыгожае і жывое! Дым ахутвае лес, трашчанне агню даносіцца адусюль. Здаецца, нічога жывога не застанецца, аголеныя дрэвы здаюцца нежывымі, але лес не загіне... Праз некалькі месяцаў лес “ажывае”, прабіваюцца парасткі, распускаюцца кветкі, паветра чысціцца. Святло пранікае і дае магчымасць да фотасінтэзу, да сілкавання раслін і яны плацяць яму, аддаючы кісларод, патрэбны для суіснавання. Прырода паклапацілася пра дрэвы: эўкаліптавы лес выжыў дзякуючы шчыльнай вогнетрывалай кары, як і беларускія старажытныя дубы выжываюць і аднаўляюцца пасля страшэнных пажараў. І зноў радуецца вока, бо я бачу зялёныя лясы. Але многія лясы не могуць аднавіцца самі. І ў гэтым ім дапамагаюць, як ні дзіўна, іх насельнікі-жывёлы. Так цесна звязаны раслінны і жывёльны свет.
Перамяшчаемся ў краіну яркіх фарбаў, натхнення, асалоды і цудаў Індыю. У індыйскіх Заходнія Гатах абітае трэць усіх жывёл Індыі. Гэта праяўляецца і ў раслінным свеце: дзіўныя жывёлы, птушкі, расліны, якія адзін без аднаго існаваць не могуць, бо ўсё ў прыродзе ўзаемазвязана. Але не заўсёды захоўваецца гармонія паміж жывёламі і раслінамі. Напрыклад, у самым вялікім лесе Афрыцы міомба сланам патрэбна лістота, на якую прэтэндуюць яшчэ і маленькія чарвякі-гусеніцы, з’ядаючы амаль усё. І гэта становіцца праблемай. Але прырода паклапацілася пра сваіх жыхароў, і з цягам часу лес аднаўляецца, дрэвы пакрываюцца новай лістотай. Зноў на думку прыходзіць падобны куточак маёй роднай краіны, у якім такім жа чынам цячэ жыццё, – Бярэзінскі біясферны запаведнік – жамчужына Беларускага Паазер'я, адна са старэйшых прыродаахоўных тэрыторый самага высокага рангу ў нашай краіне, якая атрымала сусветную вядомасць як эталон некранутай прыроды ва ўсёй Еўропе.
Лес Мадагаскара славіцца баабабамі, універсальнымі дрэвамі, якія могуць выкарыстоўваць у сваіх мэтах як жывёлы, так і людзі. А вось у Беларусі асабліва шануецца дуб. У нас спрадвеку быў культ дрэў, таму свае дубы мы называем Волатамі, Асілкамі. Самаму старажытнаму беларускаму дубу больш за 800 гадоў! У народзе кажуць, што энергетыка дуба дае вялікі прыліў сіл, і той, хто будзе штодзень прыходзіць да яго, можа вылечыць любую хваробу…
Жахліва гучаць у фільме словы пра тое, што чалавецтва знішчыла каля 50 працэнтаў лясоў, якія калісьці пакрывалі планету. Мы губляем жывыя істоты, мяняем клімат. Але прырода разумнейшая за нас. Яна дае шанс аднавіцца ўсяму жывому нават пасля самых жудасных катастроф.
Кожнаму беларусу вядома слова Чарнобыль. Пасля жудаснага выбуху на атамнай станцыі яно суадносіцца з болем і гаркотай. Тысячы людзей былі вымушаны пакінуць родныя месцы ў пошуках выратавання ад “чорнай навалы”, што адбірала здароўе і жыццё. Тая аварыя – гэта боль і горыч, хваробы і пакуты, слёзы і смерць. Гэта ягады, якія нельга збіраць, гэта лес, у які нельга хадзіць, гэта паветра, якім нельга дыхаць…Але нягледзячы на радыяцыю, прырода дзіўным чынам аднавілася, і ўсяго за дзесяць гадоў разваліны Прыпяці пакрыліся раслінамі, у зону адчужэння пачалі вяртацца жывёлы. Але чалавеку тут не месца. Прырода спраўляецца і без яго! Прыродзе проста трэба даць час і прастору, тады яна падорыць нам шмат жывёл і раслін, якіх мы самі знішчылі.
Прырода – наш дом! А лес – упрыгожванне Зямлі. І толькі ад чaлaвeкa зaлeжыць, цi бyдзe нaшa пpыpoдa квітнець і аднаўляцца. Xapacтвo пpыpoды пaвiннa paдaвaць нe тoлькi нac, aлe i нaшыx нaшчaдкaў. Пpыpoдa cёння нe мoжa выcтaяць пepaд няcтpымным нacтyпaм тэxнiкi. Янa пaтpaбye aбapoны. Aбapaнiць пpыpoдy – знaчыць aбapaнiць жыццё, aбapaнiць свой дом!
Літаратура
- Сіпакоў Я.Д “Зялёны лісток на планеце зямля”., Мн., 2006
[1] Сіпакоў Я.Д. “Зялёны лісток на планеце Зямля”., Мн., 2006